Пра гэта ён паведаміў на прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Славакіі Петэрам Пелегрыні, паведамляецца на сайце Белага дома.

«Мы абмяркоўвалі магчымасць трохбаковай здзелкі замест двухбаковай. І Кітай, — я ўжо гаварыў з імі — яны вельмі хацелі б быць яе часткай», — сказаў ён.

Па словах Трампа, тэма ядзернага пагаднення абмяркоўвалася падчас перамоваў пра гандлёвае пагадненне. Прэзідэнт адзначыў, што Кітай быў натхнёны ёй нават больш, чым гандлем. Ён таксама выказаў меркаванне, што ў будучыні Пекін далучыцца да пагаднення аб ядзерным нераспаўсюджванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0