У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у некаторых раёнах моцныя, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Днём месцамі па паўднёвым усходзе чакаюцца навальніцы.
Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночны 4—9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2—8 градусаў вышэй за нуль, па Гомельскай вобласці — плюс 9-10. Днём будзе 10-16 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — плюс 17-23.





