Генеральны дырэктар «Белтэлекама» Сяргей Сівадзедаў абвінавачваецца ў атрыманні 15 тысяч еўра хабару за садзейнічанне ў пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталявання. Пра гэта паведамляе сайт КДБ.

Спецслужбісты расказваюць, што ў Сівадзедава дома знайшлі $470 тысяч, атрыманых па іншых эпізодах хабарніцтва.

Апроч таго, накладзены арышт на яго катэдж у Мінскім раёне, а таксама тры кватэры ў Мінску, у тым ліку аформленыя на іншых асобаў.

Таксама заведзена крымінальная справа на хабарадаўцу, грамадзяніна Расіі. І ён, і Сівадзедаў знаходзяцца пад вартай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?