Блэнхеймскі палац. Фота pxhere.com.

Блэнхеймскі палац. Фота pxhere.com.

Як менавіта будуць пускаць у прыбіральню турыстаў — па жывой чарзе ці па папярэднім запісе, — кіраўніцтва палаца яшчэ не вырашыла. Падкрэсліваюць толькі, што ля экспаната будзе дзяжурыць узмоцненая ахова.

Лорд Спэнсар-Чэрчыль сказаў выданню, што з нецярпеннем чакае адкрыцця выставы. Ён пажартаваў, што, хоць і нарадзіўся са срэбнай лыжкай у роце, але на такой раскошы, як залаты ўнітаз, ніколі не сядзеў.

Пампезны экспанат з золата 750-й пробы — работа італьянскага скульптара Маўрыцыа Катэлана. Яна сімвалізуе празмернае багацце некаторых амерыканцаў. У 2016 годзе скульптура ўжо дэманстравалася ў грамадскай прыбіральні музея Гугенхайм у Нью-Ёрку. Тады твор мастацтва наведала 100 000 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0