Пра здарэнне паведаміў інстаграм-акаўнт станцыі хуткай дапамогі Баранавіч.

Ноччу 3 мая ў хуткую паступіў выклік. Паведамілі, што машына не ўпісалася ў круты паварот на трасе, цяпер аўто ляжыць на полі, адзін з пасажыраў страціў прытомнасць.

Але калі медыкі прыехалі, то ані ў машыне, ані побач з ёю нікога не было. Не было і слядоў крыві — толькі ляжаў адзінокі красовак у траве. Дактары перазванілі па нумары, з якога быў выклік, але слухаўку ніхто не зняў.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?