Абраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго каманда мае намер адказаць на выдачу жыхарам Данбаса расійскіх пашпартоў. Пра гэта паведамляе УНІАН.

«У нас ёсць некалькі хадоў, скажам так. У гэтым плане мы павінны быць крэатыўнымі, павінны быць хуткімі, разумнымі — такімі, якімі мы ёсць, маладыя. Таму будзем пакуль рыхтаваць, а потым мы пакажам», - сказаў ён.

Раней Зяленскі заяўляў, што выдача расійскіх пашпартоў у Данбасе «ні на крок не набліжае ўрэгуляванне адносін паміж нашымі краінамі». Пратэст супраць спрашчэння выдачы грамадзянства Расіі заяўляў і МЗС Украіны. Гэтае рашэнне ў ведамстве назвалі «грубым парушэннем нормаў міжнароднага права і дзяржаўнага суверэнітэту Украіны».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру