Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) Казахстана зарэгістравала Данію Еспаеву кандыдатам у прэзідэнты на пазачарговых выбарах, якія адбудуцца 9 чэрвеня. Пра гэта паведамляе Tengrinews.kz.
Еспаеву зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты ад дэмакратычнай партыі «Ак Жол».
Еспаевай 58 год. Яна доўгі час працавала ў банкаўскай сферы. Агульны стаж працы ў гэтай сферы складае 34 гады, з якіх 17 гадоў - на кіруючай пасадзе.
Выбары ў Казахстане пройдуць 9 чэрвеня. Бясспрэчны фаварыт сённяшні кіраўнік краіны Касым-Жамарт Такаеў, якога вылучыў сам Нурсултан Назарбаеў.





