Адказ ад уладаў атрымаў прадстаўнік партыі левых «Справядлівы свет» Вадзім Кузьмін. У лісце сказана, што ўключыць у праграму святкаванняў 9 мая шэсце з партрэтамі ўдзельнікаў мінулай вайны «не ўяўляецца магчымым», паведамляе Радыё Свабода.

Ахвотным прапанавана ўшанаваць памяць загінулых на франтах Вялікай айчыннай вайны, далучыўшыся да афіцыйнай агульнанацыянальнай акцыі «Беларусь памятае».

Паводле Вадзіма Кузьміна, такі фармат таксама прымальны. Ён мяркуе, што да гэтай акцыі далучацца і ягоныя аднадумцы — прадстаўніца партыі левых «Справядлівы свет» Галіна Барэйка, прадстаўнікі гарадзкіх арганізацый Свабоднага прафсаюза металістаў Яўген Інц і прафсаюза РЭП Георгій Разумаў, — якія таксама падпісвалі заяву на дазвол шэсця «Несмяротнага палка».

Чытайце таксама:

Шэсце «Несмяротнага палка» не дазволілі, але сабрацца ля доміка РСДРП можна

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру