На прыпынку Гарадскі Вал з'явіліся новыя прыпыначныя павільёны. Іх будуць выкарыстоўваць падчас Еўрапейскіх гульняў, паведамляе Tut.by
Новыя прыпынкі — канструкцыі без бакавых і задніх сцен. Іх усталявалі спецыяльна да II Еўрапейскіх гульняў. Рэч у тым, што на Гарадскім Вале размесціцца транспартны хаб, ад якога удзельнікаў спаборніцтваў да спартовых арэн будуць развозіць аўтобусы шасці маршрутаў.
Другі транспартны хаб будзе на праспекце Дзяржынскага, у раёне Студэнцкай вёскі, на паркоўцы каля крамы «Алмі».





