Учора ў Мінску адбыўся фінал конкурсу прыгажосці «Самы прыгожы твар Беларусі». За карону і права прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе «Самы прыгожы твар свету — 2019», які адбудзецца ў лістападзе гэтага года на Філіпінах, змагалася 19 фіналістак — іх адабралі з 2000 заявак, піша Tut.by

Пераможніцай стала Вераніка Тарасевіч. Вераніка скончыла Магілёўскі каледж мастацтваў, працягвае вучобу ў Беларускай акадэміі мастацтваў на 2-м курсе тэатральнага факультэта. Любіць спорт і танцы. Лічыць, што спагадлівасць, каханне і мастацтва выратуюць свет.

На думку журы, дзяўчына лепш за ўсіх справілася з дэфіле, творчым нумарам і інтэлектуальным конкурсам, які складаўся з пытанняў па матэматыцы, хіміі, біялогіі, гісторыі, літаратуры.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

❤️

Публикация от вероника (@veronika_tarasevich_13)

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна