У Расіі з 5 мая ўступае ў сілу пастанова ўрада пра абавязкі ўладальнікаў месенджараў ідэнтыфікаваць карыстальнікаў па нумары тэлефона. Адпаведную пастанову прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў 27 кастрычніка мінулага года, апублікавана яно было 6 лістапада. У тэксце дакумента сказана, што пастанова ўступае ў сілу праз 180 дзён з моманту апублікавання.

Згодна з пастановай ідэнтыфікацыя карыстальніка будзе праходзіць наступным чынам: месенджары будуць запытваць інфармацыю пра карыстальніка ў сотавага аператара, той абавязаны будзе прадаставіць запытаныя дадзеныя на працягу 20 хвілін. У выпадку, калі аператар не прадаставіць інфармацыю пра карыстальніка ці ў базе дадзеных не апынецца адпаведных звестак, ідэнтыфікацыя не будзе лічыцца пройдзенай.

Сотавы аператар са свайго боку, згодна з пастановай урада, абавязаны ўносіць у свае базы дадзеных як звесткі аб тым, якім дадаткам карыстаецца абанент, так і ўнікальны код яго ідэнтыфікацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру