У Шарамеццева здзейсніў жорсткую пасадку пасажырскі лайнер Sukhoi Superjet 100.

«Пасажырскі самалёт вылецеў з Шарамеццева ў Мурманск. Праз некаторы час ён запатрабаваў аварыйную пасадку, пры пасадцы загарэўся», — паведаміў ТАСС суразмоўца. У выніку інцыдэнту ёсць пацярпелыя. На месцы працуюць ратавальнікі і дактары. Як паведаміла РБК крыніца ў Расавіяцыі, інцыдэнт адбыўся на борце самалёта «Аэрафлота», які ажыццяўляў рэйс Масква - Мурманск.

Агонь ахапіў лайнер цалкам. Людзям прыйшлося экстранна пакідаць самалёт.

Па розных звестках, загінулі ад 10 да 13 чалавек, некалькі чалавек атрымалі апёкі.

ТАСС са спасылкай на дадзеныя медыкаў паведамляе аб 13 загінулых. СК афіцыйна пацвердзіў гібель аднаго чалавека, яшчэ чацвёра звярнуліся па дапамогу.

МНС паведаміла аб шасцярых дастаўленых у бальніцы. Больш за ўсё ў лайнера пацярпела хваставая частка, выратавальнікі мяркуюць, што там могуць знаходзіцца людзі. «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу паведамляе, што на дадзены момант невядомы лёс 13 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру