Сёння, 6 мая, спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння паэта Паўлюка Труса (Павел Адамовіч Трус; 1904—1929).

Ураджэнец Уздзенскага раёна, ён ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як адзін з самых папулярных паэтаў маладой генерацыі.

Памёр 30 жніўня 1929 году ад брушнога тыфу. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

З яго літаратурнай спадчыны, якую прыгадвае сёння Радыё Свабода, працытуем наіўныя, але, напэўна, характэрныя для той пары вершы пра сустрэчу марсіяніна з савецкім піянерам.

Заснуў, і сьніцца піонэру:
Паўзе далінаю туман,
А у тумане цёмна-шэрым
На Марс імчыцца яраплян.

І вось насустрач піонэру —
Дзікар плянэтнае красы,
Спужаўся хлопца, не паверыў…
Аж дыбам сталі валасы.

Пропэльлер рогатам рагоча,
Мотор раве драпежным зьверам,
А вецер, вецер плюшчыць вочы, —
На землю мчыцца піонэр.

Паўлюк Трус. Здарэньне зь піонэрам у лягэрах / Збор твораў. Менск, 1934.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0