DELFI / Andrius Ufartas
6 мая ў Літве пачынаецца датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах, перадае Delfi. У асноўны дзень выбараў, 12 мая, галасаванне закрыецца а 20-й. Пасля гэтага пачнецца падлік галасоў.
На пасаду прэзідэнта Літвы прэтэндуюць 9 кандыдатаў: сацыял-дэмакрат Вітніс-Повілас Андрукайціс, філосаф Арвідас Юазайціс, еўрапарламентарый Валянцінас Мазуроніс, эканаміст Гітанас Наўседа, дэпутат Міндаўгас Пуйдокас, дэпутат Наглис Пуцейкіс, кандыдат «сялян», прэм'ер-міністр Саўлюс Сквярняліс, кансерватар Інгрыда Шыманіце, еўрапарламентарый Вальдэмар Тамашэўскі.
Другі тур прэзідэнцкіх выбараў адбудзецца разам з выбарамі ў Еўрапарламент 26 мая.
Сквярняліс, Шыманіце, Наўседа, фота Delfi