Абраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім фэйсбуку адрэагаваў на трагедыю ў маскоўскім аэрапорце Шарамеццева, што забрала жыцці 41 чалавека.

«Жыццё — гэта найвышэйшая каштоўнасць. Пра тое, што яго трэба берагчы, нам нагадваюць нашы страты на фронце, трагедыі, падобныя тэрактаў на Шры-Ланцы і аварыі ў Шарамеццеве. Загінулых не вярнуць. Мы спачуваем блізкім і памятаем пра тых, каго больш няма», — напісаў ён.

«А яшчэ мы штодня думаем пра нашых палонных. Яны жывыя. І ёсць тыя, у чыіх сілах вярнуць іх у сем'і, тыя, у чыіх сілах не дапусціць трагедый. Каб мець шанец ў гэтым свеце, павінны паставіць чалавека і яго жыццё галоўнай мэтай», — дадаў Уладзімір Зяленскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0