Цэны на цыбулю ў краінах Цэнтральнай Азіі рэзка павялічыліся праз ўзрастанне попыту на прадукцыю з краін Еўрасаюза.

Пра гэта піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на East Fruit.

За тыдзень цэны на цыбулю новага ўраджаю ў Таджыкістане ўзраслі больш як у тры разы — з $80 за тону да $260. Ва Узбекістане цэны на цыбулю ўраджаю 2019 года ўзраслі за тыдзень са $100—$150 за тону да $300 даляраў.

Эксперты EastFruit прагназуюць, што цэны на цыбулю ў Еўрасаюзе ў бліжэйшы час будуць працягваць расці, бо дэфіцыт прадукцыі на рынку пастаянна аказваецца большым за чаканы ўзровень.

Беларускія спажыўцы ўжо маглі сутыкнуцца з дэфіцытам цыбулі. Так, у супермаркетах Мінска імпартаваная з Азіі, звыклая для спажыўца цыбуля наогул знікла. Прадаецца толькі белая цыбуля, нібыта прывезеная з Галандыі, і імпартны шалот па цане ад 8 рублёў за кілаграм.

У невялікіх мінскіх крамах і на рынку цыбуля прадаецца па 2 рублі за кілаграм, пры тым што тыдзень таму яе прадавалі па рублю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру