Пяцёра дасведчаных беларускіх альпіністаў паднялі агонь II Еўрапейскіх гульняў на Монблан, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на выдавецкі дом «Беларусь сегодня».

Група ў складзе Максіма Вінчэўскага, Аляксандра і Міхаіла Вайцюкоў, Дзяніса Жыдкова і Міхаіла Макеенкі паспяхова пераадолела маршрут на вяршыню гары.

Фота дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў

Фота дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў

Узыходжанне аказаалася вельмі складаным праз умовы надвор'я: моцны вецер і снежны шторм напярэдадні прымусілі скарэктаваць планы. Цяпер група ужо спускаецца з Манблана.

Цырымонія запальвання агню II Еўрапейскіх гульняў адбылася ў Рыме 3 мая. Пасля ўзыходжання на Манблан эстафета «Полымя міру» наведае шэраг еўрапейскіх краін, а 12 мая прыбудзе ў Беларусь. Спачатку эстафета агню пройдзе па Брэсцкай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0