Alexxx Malev / flickr.com
Пасаду мэра Стамбула ў красавіку заняў прадстаўнік апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі Экрэм Імамаглу, ён з перавагай у некалькі тысяч галасоў абышоў кандыдата ад партыі, якую ўзначальвае прэзідэнт Эрдаган.
Разрыў у ліку галасоў склаў менш за 0,3%.
Сёння Цэнтральная выбарчая камісія Турцыі прыняла рашэнне адмяніць вынікі выбараў мэра Стамбула і прызначыць паўторнае галасаванне на 23 чэрвеня. Пра гэта паведаміла агенцтва Anadolu, піша РБК.