Канцэпцыя баявога самалёта будычыні, які збівае пагрозу лазерам. Ілюстрацыя: карпарацыя Lockheed Martin

Канцэпцыя баявога самалёта будычыні, які збівае пагрозу лазерам. Ілюстрацыя: карпарацыя Lockheed Martin

Вайскоўцы ЗША паспяхова збілі некалькі ракет паветранага старту з дапамогай наземнага прататыпа лазернай ўстаноўкі. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на The Drive.

Паводле выдання, выпрабаванні прайшлі на палігоне «Белыя пяскі» ў штаце Нью-Мексіка 23 красавіка. Супрацьракетны лазер распрацавалі ў рамках канцэпцыі SHiELD (Self-Protect High Energy Laser Demonstrator), паводле якой да 2021 года ўсе амерыканскія знішчальнікі будуць узброены лазерамі.

Мяркуецца, што лазерная сістэма павысіць магутнасць ваенных самалётаў і абароніць знішчальнікі ад ракет класа «паветра-паветра» і «зямля-​​паветра». Падрабязнасці выпрабаванняў засталіся таямніцай. Але, паводле выдання, усе цэлі былі паспяхова збітыя.

У снежні 2018 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў пра выпрабаванні баявых лазерных комплексаў «Перасвет».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0