«Нашай Ніве» стаў вядомы змест лістоў аб мініраванні, якія паступалі ў розныя ўстановы: ад гандлёвых цэнтраў і гатэляў, да вакзалаў і нават мінскага аэрапорта. 

Пераказваць іх цалкам не будзем, але адметна, што зварот вядзецца ад імя «муджахідаў», якія апелююць да веры. 

Канавалаў і Кавалёў, абвінавачаныя ў падрыве мінскага метро ў 2011-м, называюцца ў лістах «пакутнікамі за веру». 

Імаверна, гэта толькі спроба «закасіць» пад стыль радыкальных ісламістаў, бо вядома, што ані інтарэсаў, ані рахункаў у такога кшталту сілаў у Беларусі няма. 

Серыя паведамленняў аб «мініраваннях» пачалася 2 сакавіка, калі «мініравалі» ГЦ «Галерэя», што на праспекце Пераможцаў, 31 сакавіка — «замініравалі» чыгуначны вакзал, ГЦ «Галілеа» і «Замак», таксама «мініравалі» станцыі метро.

Выказваліся меркаванні, што гэтыя паведамленні дасылалі сілы, зацікаўленыя ў нагнятанні напружанасці ў Беларусі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0