Сярэдняя заработная плата ва Украіне за сакавік 2019 года ў даляравым эквіваленце амаль дасягнула паказчыка сакавіка 2013 года, паведамляецца на Facebook-старонцы ўрадавай кампаніі Ukraine Now.

Сярэдняя заработная плата штатнага супрацоўніка прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый у сакавіку 2019 года склала 10237 грн, што ў даляравым эквіваленце складае $385. Заробак за сакавік 2019 года амаль дасягнуў паказчыка 2013 года, калі ён складаў 3212 грн і $394 адпаведна.

У Беларусі ў сакавіку 2013 года сярэдняя зарплата складала 4 692 789 старых рублёў, на той момант гэта было $544,2. У сакавіку 2019 года сярэдняя зарплата ў Беларусі склала $496,9.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0