Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны завяло крымінальную справу па факце магчымага нямэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў спікерам Вярхоўнай Рады Андрэем Парубіем, паведамляюць «Украінскія навіны».

Падставай да дасудовага расследавання паслужыла відэа, на якім дэпутат знаходзіцца ў басейне пяцізоркавага гатэля Intercontinental Doha у Катары. Гэта адбылося ў пачатку красавіка, калі Парубій браў удзел у рабоце 140-й Асамблеі Міжпарламенцкага Саюза ў сталіцы Катара Досе. Паездка парламентарыя была аплачана з бюджэту Украіны.

Крымінальная справа расследуецца па артыкулах «злоўжыванне ўладай ці службовым становішчам» (ч.1 арт. 364 КК Украіны) і «парушэнне заканадаўства аб бюджэтнай сістэме» (ч.1 арт. 210 КК Украіны).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0