Два рэйсы «Аэрафлота» на самалётах Sukhoi Superjet 100 былі затрыманыя ў аэрапорце Шарамеццева 8 мая, паведамляе РБК.

Начны рэйс з Масквы ў Рыгу меў адправіцца а 22:55 7 мая, але вылецеў толькі а 01:09. Вылет быў затрыманы з-за паху гару, які адчулі пасажыры ў салоне. У выніку іх адправілі ў Рыгу на іншым Суперджэце.

А раніцай быў затрыманы рэйс «Аэрафлота» на Мінск. Самалёт меў вылецець у 08:35, але вылет адклалі да 12:00 у сувязі з неназванай тэхнічнай няспраўнасцю.

Расійскі Superjet-100 мае рэпутацыю вельмі праблемнай машыны. Ёю карыстаюцца толькі расійскія кампаніі, а таксама некалькі невялікіх перавозчыкаў у Іране, Замбіі, Ліване, Камбоджы да некалькіх іншых краінах. «Белавія» лётае пераважна на «Боінгах» і «Эмбраерах». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?