Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант на сваёй старонцы ў інстаграме пад хэштэгам #беларусьпомніць апублікавала фота і гісторыю сваёй прабабулі Ганны Падбярозкінай.

«Усю вайну прайшла медсястрой. Была сувязной партызанскага атраду. Забяспечвала атрады медыкаментамі. Чатыры гады ў падполлі, сотні выратаваных жыццяў. Была адзначана шматлікімі ўзнагародамі — медаль «За адвагу», падзякі… Усё жыццё захоўвала вернасць прызванню — па сканчэнні вайны асісціравала ля аперацыйнага стала многія дзесяцігоддзі. Няма ў Беларусі сям'і, якую не закранула б вайна. І ў кожнай нашай сям'і ёсць свой герой. Мы памятаем!» — напісала Эйсмант.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?