Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

«Ю-строй» — досыць буйны будаўнічы бізнес, які быў створаны ў 2011 годзе ўладальнікам Групы кампаній «Юнівест-М» Анатолем Цярнаўскім для рэалізацыі дэвелаперскіх праектаў на тэрыторыі Беларусі. У прыватнасці, «Ю-строй» з'яўлялася генпадрадчыкам па ўзвядзенні міні-поліса «Каскад» на месцы былой турмы на вул. Кальварыйскай. Гэтая кампанія ўдзельнічала ў рэканструкцыі былой сядзібы Ваньковічаў на вуліцы Філімонава, дзе размясціўся элітны забаўляльны комплекс.

Міхаіла Гуцэрыева звязвае з Анатолем Цярнаўскім сумесная праца ў расійска-беларускай дзяржаўнай нафтагазавай кампаніі «Слаўнафта». Уладальнік нафтатрэйдара «РУНО» Анатоль Цярнаўскі прыйшоў у яе ў 1998 годзе і даслужыўся да першага віцэ-прэзідэнта «Слаўнафты». Міхаіл Гуцэрыеў быў прэзідэнтам «Слаўнафты» і непасрэдным начальнікам Анатоля Цярнаўскага на працягу апошніх гадоў існавання кампаніі — у 2000-2002 гадах.

І Гуцэрыеў, і Цярнаўскі былі вымушаныя сысці з «Слаўнафты» у сувязі з яе прыватызацыяй — на дзяржаўкцыёне кантроль над ёй атрымалі Раман Абрамовіч і Міхаіл Фрыдман з партнёрамі.

Міхаіл Гуцэрыеў пасля адстаўкі стварыў кампанію «РуссНефть» і за кароткі тэрмін, скупаючы незалежных вытворцаў, здолеў зрабіць яе адным з лідараў расійскай нафтаздабычы. Анатоль Цярнаўскі ў 2001 годзе зарэгістраваў у Германіі кампанію «Юнівест», якая ў сярэдзіне 2000-х стала адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў давальніцкай нафты на беларускія НПЗ, а пасля згортвання гэтага бізнесу — буйным інвестарам у беларускую нерухомасць. Сярод праектаў, якія рэалізуюць кампаніі «Юнівест-М» на тэрыторыі Беларусі, — гасцініца «СлавінаСпорт» у Жлобіне, бізнес-цэнтры «Азімут» і «Карат» у Мінску, гандлёвы цэнтр «Экватар» у Брэсце.

У 2017 годзе кампанія Цярнаўскага «Ювараград» атрымала права забудаваць сумесна з УКБ Мінгарвыканкама 496 га (6 млн кв. метраў) побач з пасёлкам Калодзішчы. На маштаб беларускіх аперацый бізнесмена, які з'яўляецца расійскім грамадзянінам, у 2012 годзе звярнула ўвагу Еўрапейская камісія. Ён стаў адным з трох бізнесменаў (разам з Уладзімірам Пефціевым і Юрыем Чыжом), якія трапілі ў персанальны санкцыйных спіс з боку Еўрасаюза. Усе абмежаванні супраць Анатоля Цярнаўскага і яго кампаній Брусель адмяніў толькі ў канцы 2014 года.

Што тычыцца ўваходжання Міхаіла Гуцэрыева ў будаўнічы бізнес свайго былога падначаленага ў Беларусі, то крыніцы «Заўтра тваёй краіны» звязваюць гэты крок з планамі мільярдэра на беларускім рынку нерухомасці.

Як нядаўна стала вядома расійскім і беларускім СМІ, адно са структурных падраздзяленняў яго бізнесу — дэвелаперская «Карпарацыя А.Н.Д.» сумесна з Ашчадным банкам Расіі будзе інвеставаць у дабудаванне бізнес-цэнтра на базе даўгабуду экс-гатэля каля Белдзяржцырка. «Карпарацыя А.Н.Д.» — адзін з найбуйнейшых гульцоў на расійскім рынку, яна кіруе больш як 1,5 млн кв. метраў камерцыйнай нерухомасці. Пасля ўводу беларускага комплексу ў эксплуатацыю плануецца перамясціць туды даччыныя кампаніі, якімі Міхаіл Гуцэрыеў і яго сям'я валодаюць ў Беларусі.

Што яшчэ належыць Гуцэрыеву ў Беларусі

Спіс актываў мільярдэра ў Беларусі вельмі шырокі і пастаянна пашыраецца.

Прамысловасць

Найбуйнейшы праект Міхаіла Гуцэрыева ў Беларусі — гэта будаўніцтва Нежынскага ГАК, якое вядзе яго кампанія «Слаўкалій» у Любанскім раёне.

Завяршыць будаўніцтва комплексу магутнасцю 2 млн. тон хларыду калію ў год плануецца ў 2020 годзе, а выйсці на праектную магутнасць — у 2023 годзе. На ГАК будзе працаўладкавана больш за 2 тыс. чалавек.

IT

У апошнія два гады бізнэсмен зрабіў сур'ёзныя інвестыцыі ў IT-сектар. Кампаніі сям'і Гуцэрыева сталі партнёрамі ў фінтэх-праектах беларускага бізнесмена Віктара Пракапені.

У прыватнасці, з холдынгам «Сафмар» звязаныя кампаніі «І-Экс-Пі Кэпітал», беларуская, кіпрская, брытанская і аўстралійская кампаніі Capital.com і беларуская, брытанская амерыканская і гібралтарская структуры групы Currency.com.

Таксама з кампаніямі Міхаіла Гуцэрыева з 2017 года афіляваны брокер «Генеральная сістэма інвестыцый», якога ў 1994 годзе ствараў з партнёрамі Уладзімір Васілеўскі.

Нерухомасць

У Мінску бізнесмену належыць Renaissance Minsk (кіруецца холдынгам «Сафмар Плаза»), пад Мінскам — ангар для бізнес-авіяцыі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і сядзіба ў Краснасельскім. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру