Увечары 5 мая двое 36-гадовых жыхароў Магілёва пасля сумеснай п'янкі зладзілі паміж сабой бітву. Замест шпаг выкарыстоўвалі доўгі ражок для абутку і дэкаратыўны кіёк з убудаваным клінком, паведамляе Следчы камітэт.

У выніку аднаму з іх клінком прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні, з якімі ён шпіталізаваны.

Распачата крымінальная справа за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0