«Сіці» ідзе за чацвертым чэмпіёнствам за апошнія восем гадоў, mancity.com
Самы цікавы футбольны чэмпіянат — гэта англійская прэм'ера ліга. І сёння ў апошнім туры вызначыцца пераможца.
Становішча перад апошнім турам наступнае:
Манчэстэр Сіці — 95, Ліверпуль — 94, Чэлсі — 71, Тотэнхэм — 70, Арсенал — 67, Манчэстэр Юнайтэд — 66…
«Сіці» згуляе ў гасцях з «Брайтанам», «Ліверпуль» дома з «Вулверхмптанам», «Чэлсі» ў гасцях з «Лестэрам», а «Тотс» дома з «Эвертанам».
Цікавасць да прэм'ер-лігі таксама і ў тым, што чатыры англійскія — тры лонданскія — клубы дабраліся да фіналаў Лігі чэмпіёнаў і Лігі: Ліверпуль — Тотэнхэм, Арсенал — Чэлсі.
Усе матчы сёння пачнуцца роўна а 17-й.
0
0
0
0
0
0