12 мая ў сталіцы прайшла маштабная велагонка — «Гран-пры Мінска». У ёй узялі ўдзел больш за 150 спартсменаў з 20 краін.

Удзельнікі ехалі па цэнтральных гарадскіх вуліцах і праспектах: 10 колаў па 15 км — старт і фініш былі на Кастрычніцкай плошчы. Спаборніцтвы сталі тэстам да веласіпеднай праграмы II Еўрапейскіх гульняў, і траса пралягала па маршруце групавой гонкі Гульняў.

Выйграў сённяшнюю гонку эстонец Норман Вехтра. Ён атакаваў на апошнім крузе і ўтрымаў перавагу над групай у некалькі секундаў. Другім фінішаваў яго суайчыннік Марцін Лаас. Трэцім — грэк Георгіс Буглас. Найлепшым з беларусаў стаў Мікалай Шумаў, ён фінішаваў чацвёртым.

На Кастрычніцкай плошчы таксама разгарнулася вялікая забаўляльная зона, дзе, у прыватнасці, прайшоў конкурс «Веламіс-2019».

Пераможцы гонкі

Пераможцы гонкі

Эстонская каманда — пераможца

Эстонская каманда — пераможца

Прыз самаму маладому ўдзельніку

Прыз самаму маладому ўдзельніку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?