Мексіканскі рэстлер Сесар Гансалес, больш вядомы пад псеўданімам Сярэбраны Кароль, памёр падчас бою, які адбыўся 11 мая ў Лондане. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Бой у рамках шоу Lucha Libre праходзіў на арэне Раўндхаўс у Кэмдэн-Таўне. 51-гадовы спартовец у ходзе паядынку ўпаў на рынг і не змог самастойна падняцца. Да яго адразу ж падбеглі суддзя і некалькі арганізатараў шоу, аднак прывесці рэстлера ў прытомнасць ім не ўдалося. Паводле папярэдняй версіі, прычынай яго смерці стаў сардэчны прыступ.

Сесар Гансалес нарадзіўся ў Мексіцы ў сям'і прафесійных байцоў. Яго бацька і брат таксама былі рэстлерамі, праславіліся як Dr. Wagner і Dr. Wagner Jr. адпаведна.

У 2006 годзе Сесар Гансалес зняўся ў галівудскай камедыі «Супернача» разам з комікам Джэкам Блэкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0