12 мая ў рамках «Гран-пры Мінска» прайшоў конкурс «Веламіс-2019». Дзяўчаты на роварах паўдзельнічалі ў конкурсе прыгажосці. Спачатку прайшоў адборачны турнір, затым у фінале ўзялі ўдзел 10 канкурсантак.
У склад журы ўвайшлі спевакі Стас Пьеха, Радзівон Газманаў і Руслан Аляхно, а таксама дызайнер Іван Айплатаў і «Віцэ-міс свету — 2018» Марыя Васілевіч.
У выніку «Веламіс-2019» стала Кацярына Палуянава, яна ж забрала прыз за найлепшы вобраз. «Першая віцэ-міс» — Вікторыя Бундзюкова, «Другая віцэ-міс» — Настасся Шаўцова. «Міс глядацкіх сімпатый» па колькасці галасоў у сацсетках стала Вераніка Барысенка.
У журы былі Стас П'еха і мадэльер Іван Айплатаў
Выступае член журы Стас П'еха
Прыз глядацкіх сімпатый — Вераніцы Барысенка
Другая віцэ-міс Настасся Шастова
Першая віцэ-міс Вікторыя Бундзюкова
Пераможца! Кацярына Палуянава