Гітанас Наўседа і Інгрыда Шыманіце, 15min.lt

Гітанас Наўседа і Інгрыда Шыманіце, 15min.lt

12 мая ў Літве прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў і два рэферэндумы (аб скарачэнні колькасці дэпутатаў і пашырэнні падвойнага грамадзянства). Зараз ідзе падлік галасоў.

Пасля падліку галасоў на 1 972 участках перамагае кансерватар Інгрыда Шыманіце — 31,13%, эканаміст Гітанас Наўседа — 30,95%, прэм'ер Саўлюс Сквярняліс — 19,72%.

Прычым Шыманіце скараціла адставанне і ўпэўнена абагнала Сквярняліса, бо пасля вынікаў на першых участках прэм'ер перамагаў з вынікам ледзь не 5%.

Наўседа — другі злева, Сквярняліс — трэці, Шыманіце — чацвертая, 15min.lt

Наўседа — другі злева, Сквярняліс — трэці, Шыманіце — чацвертая, 15min.lt

Сацыял-дэмакрат Віцяніс-Повілас Андрукайціс набірае 4,79%, філосаф, адзін з заснавальнікаў «Саюдзіса» Арвідас Юозайціс — 4,69%, лідар Выбарчай акцыі палякаў Літвы Вальдэмарас Тамашэўскі — 4,00%, Mіндаўгас Пуйдокас — 2,58%, Нагліс Пуцейкіс — 0,79%, Валянцінас Мазуроніс — 0,65%. 

Яўка на выбарах склала 56%

Вынікі крыху сенсацыйныя, бо папярэднія апытанні аддавалі першае месца Шыманіце. А Сквярняліс толькі нядаўна меў, паводле тых жа апытанняў, усяго 16%.

15min.lt

15min.lt

Гітанасу Наўседу — 55 гадоў, ён вядомы банкір і эканамічны дарадца. Быў дарадцам прэзідэнта Валдаса Адамкуса (2004—2009), галоўны эканаміст банка SEB. Наўседа — жанаты, у яго дзве дачкі.

15min.lt

15min.lt

Інгрыдзе Шыманіце — 45, яна была міністрам фінансаў у 2009—2013 гг., затым намеснікам старшыні Банка Літвы. Кандыдат ад Саюза Айчыны — хрысціянскіх дэмакратаў. Не замужам, дзяцей няма. Выйграла праймерыз у дыпламата Вігаўдаса Ушацкаса з вынікам 78%.

Cквярняліс, першыя гадзіны пасля пачатку падліку галасоў свяціўся ад шчасця, але нешта пайшло не так, 15min.lt

Cквярняліс, першыя гадзіны пасля пачатку падліку галасоў свяціўся ад шчасця, але нешта пайшло не так, 15min.lt

Саўлюсу Сквярнялісу — 48. З адукацыі ён інжынер-матэматык, але вырашыў зрабіць паліцэйскую кар'еру. Прайшоў усе прыступкі: ад дарожнага інспектара ў Тракаі да генеральнага камісара паліцыі і міністра ўнутраных спраў. Яго партыя «Саюз зялёных і сялян» у 2016 г. выйграла выбары, і Сквярняліс узначаліў урад. Саўлюс жанаты, у яго дачка і сын.

Сквярняліс паабяцаў, што калі не пройдзе ў другі тур, то падасць у адстаўку і з пасады прэм'ера.

Сквярняліс затым позна ўвечары прызнаў, што не прайшоў у другі тур.

Даля Грыбаўскайце адбыла два тэрміны, таму балатавацца не магла.

У Літвы будзе новы прэзідэнт. Сёння там выбары, і ёсць інтрыга, вартая добрага дэтэктыва

Другі тур — 26 мая, у гэты ж дзень пройдуць выбары ў Еўрапарламент.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0