Сацсетка «Укантакце» рыхтуе да запуску ў канцы траўня сэрвіс па продажы аўдыёкніг, паведамляе РБК са спасылкай на крыніцы на кніжным рынку.

Партнёрам праекта выступае ТАА «Biblio».

Сэрвіс Biblio ужо даступны ў тэставым рэжыме на сайце «Укантакце». У ім будуць прысутнічаць больш за дзесяць тысяч твораў. «Бібліа» ўжо падпісаў дамовы на дыстрыбуцыю з кампаніямі «Альпіна Паблішэр», «Аўдыёкніга» і «Саюз», а таксама вядзе перамовы з найбуйнейшай у Расіі выдавецкай групай «Эксма-АСТ» і іншымі праваўладальнікамі.

Чакаецца, што кошт безлімітнай падпіскі на сэрвіс для карыстальнікаў «Укантакце» складзе 299 расійскіх рублёў у месяц (крыху менш за 10 беларускіх).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0