Дзеючы часова выконваючы абавязкі кіраўніка адміністрацыі пасёлка Барвіха ў Адзінцоўскім раёне Маскоўскай вобласці Андрэй Ходыраў сышоў у неаплатны адпачынак і прызначыў замест сябе фашыста Дзмітрыя Дзёмушкіна, паведамляе РБК.

У размове з РБК Дзёмушкін адзначыў, што зоймецца рэвізіяй дзейнасці папярэдняй адміністрацыі. На новай пасадзе ён таксама мае намер змагацца супраць аб'яднання Барвіхі з Адзінцоўскім раёнам.

«Жыхары Барвіхі і рада дэпутатаў выступалі супраць», — падкрэсліў ён.

«Акрамя таго, займуся праблемай нелегальнай міграцыі і незаконнай працы, мы — за законнасць», — сказаў на заканчэнне суразмоўца РБК.

Пасада кіраўніка паселішча праіснуе менш за месяц і будзе ліквідаваная: 7 чэрвеня па выніках конкурсу новая рада дэпутатаў абярэ кіраўніка Адзінцоўскай гарадской акругі, і з гэтага моманту спыняцца паўнамоцтвы кіраўнікоў паселішчаў і адміністрацый.

Некалькі месяцаў таму нацыяналіст выйшаў на волю пасля адбыцця пакарання па артыкуле «Аб ўзбуджэнні нянавісці і варожасці». Дзёмушкіна прынялі са службовым акладам спецыяліста другой катэгорыі ў органах дзяржулады і надбаўкай за асаблівыя ўмовы працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0