Увечары 12 мая пасля падзення з ровара ў бальніцу хуткай дапамогі дастаўлены 66-гадовы магілёвец Аляксандр Сомаў. У гэты ж дзень мужчына памёр у бальніцы. Па факце смерці праводзіцца праверка, піша СК.

Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці следчымі прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Папярэдне ўстаноўлена, што мужчына памёр ад сардэчнага захворвання. Па выніках праверкі будзе прынята канчатковае працэсуальнае рашэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0