Суд прысяжных у Каліфорніі абавязаў кампанію Bayer заплаціць больш за два мільярды даляраў па пазове сямейнай пары, у якіх дыягнаставалі неходжскінскую лімфому пасля выкарыстання гербіцыду з гліфасатам Roundup, паведамляе Reuters

Мужчыне і жанчыне паставілі дыягназы ў 2011 і 2015 гадах (зараз і муж, і жонка знаходзяцца ў рэмісіі). Яны сцвярджаюць, што прычынай захворванняў стаў гербіцыд Roundup, якім яны карысталіся больш за 30 гадоў.

Прысяжныя прыйшлі да высновы, што Bayer не папярэдзіла пакупнікоў гербіцыду пра тое, што ён можа выклікаць рак. Пазоўнікам прысудзілі 2,055 мільярда даляраў. Reuters адзначае, што суд вышэйшай інстанцыі, хутчэй за ўсё, знізіць суму кампенсацыі. Bayer ўжо заявіла, што будзе абскарджваць вердыкт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0