Суд Барысаўскага раёна вынес прысуд у дачыненні да маці-выхавальніцы дома сямейнага тыпу, якая абвінавачвалася ў сістэматычным катаванні непаўналетніх выхаванцаў. Ёй далі 3 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Яе прызналі вінаватай «у наўмысным сістэматычным нанясенні пабояў, якія не прывялі да наступстваў».
Зоя Катаргіна з прыёмнымі дзецьмі жыла ў адной з вёсак Барысаўскага раёна. Яны з мужам выхоўвалі 10 дзяўчынак. Паводле следства, жанчына збівала дзяцей.