Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп нацэлены на паляпшэнне адносін з Расіяй, паведаміў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым падчас візіту ў Сочы, перадае Reuters.

Па словах Пампеа, ЗША і Расія, нягледзячы на існуючыя рознагалоссі, могуць дамовіцца аб супрацоўніцтве, у прыватнасці, у пытаннях барацьбы з тэрарызмам і нераспаўсюджвання ядзернай зброі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0