12 мая ў Воранаўскім раёне за 600 метраў ад мяжы лідскія памежнікі затрымалі партыю цыгарэт.
20-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці па рацэ Пеляса на гумавай лодцы спрабаваў пераправіць у Літву 4 тысячы пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці.
Тытунёвыя вырабы і лодка канфіскаваныя і перададзеныя супрацоўнікам мытні. Распачалі адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29 (незаконнае перасячэнне мяжы) і 23.30 (парушэнне памежнага рэжыму) КаАП Беларусі.