На апошнім пасяджэнні суд адмяніў прымусовую дэпартацыю іранца Мехрдада Джамшыдыяна і пастанавіў аддзелу па грамадзянстве і міграцыі перагледзець справу. Сёння АГіМ прыняў рашэнне — Джамшыдыян усё адно павінен пакінуць краіну, добраахвотна. У яго ёсць тры месяцы, паведамляе Human Constanta.
Сёння Мехрдада Джамшыдыяна адпусцілі да сям'і, праз 11 месяцаў знаходжання ў ізалятары. Пасля суда, які прайшоў на мінулым тыдні і загадаў перагледзець справу Мехрдада, АГіМ Маскоўскага раёна Мінска вынес рашэнне аб добраахвотнай дэпартацыі. Яму выдадуць дазвол на выезд тэрмінам 3 месяцы. Гэта фактычна азначае, што Джамшыдыян павінен якім-небудзь чынам за 3 месяцы знайсці краіну, якая пагодзіцца яго прыняць.
Джамшыдыян з сям'ёй пражывае ў Беларусі амаль 25 гадоў, усё жыццё яго і яго сям'і звязанае з Беларуссю. За час, пакуль ён знаходзіўся ў зняволенні, у яго здарыўся інфаркт, а яго жонка перажыла аперацыю з-за анкалагічнага захворвання.