Прызначаны паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, які цяпер займае пасаду кіраўніка камітэта па эканамічнай палітыцы Савета Федэрацыі, заявіў журналістам пра намер прыбыць у Мінск у канцы бягучага месяца, паведамляе РІА Навіны.

— Пакуль што ў мяне паўнамоцтвы сенатара, 21 маь я буду прысутнічаць на пасяджэнні камітэта Савета Федэрацыі па эканамічнай палітыцы, — сказаў Мезенцаў.

Каб уступіць у пасаду пасла, Мезенцаў павінен скласці з сябе паўнамоцтвы сенатара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0