Здарэнне адбылося 13 мая, паведамляе гродзенская абласная міліцыя.
Маладыя людзі пілі ў кватэры аднаго з іх. Увечары да іх зайшла знаёмая. П'яныя маладзёны згвалтавалі дзяўчыну, а працэс знялі на відэа. Прычым відэазапіс нават паспелі паказаць сваім знаёмым.
Скарыстаўшыся момантам, дзяўчына схапіла рэчы і выбегла з кватэры. Яна забегла да сяброўкі і паведаміла пра злачынства ў праваахоўныя органы. Маладыя людзі затрыманыя.





