Гарыць гістарычны трохпавярховы будынак на вуліцы архітэктара Заборскага.
Пажар патушаны.
У будынку вядзецца рэканструкцыя з элементамі рэстаўрацыі. У красавіку гэтага года меркавалася адкрыць тут хостэл на 107 чалавек (25 нумароў) з кухняй-сталовай і канферэнц-залай.
У гэтым доме пасля вайны жыла сямʼя і прайшло дзяцінства нобелеўскага лаўрэата па фізіцы Жарэса Алфёрава. Вуліца тады называлася Камунальным завулкам.





