Агульная шкода ад забруджвання нафты ў трубаправодзе «Дружба», па асабістай ацэнцы міністра энергетыкі Расіі Аляксандра Новака, можа скласці не больш за $100 мільёнаў, паведамляе ТАСС.

«Па маіх ацэнках экспертных, але яны не палічаныя, можна сказаць, што агульная сітуацыя, якая запатрабуе нейкіх кампенсацый, яна можа быць меншай за $100 мільёнаў дакладна. Але будзем лічыць больш канкрэтна. Па факце. Тут шмат у чым гэта ад камерцыйных перамоў [залежыць]», — сказаў Новак.

Міністр дадаў, што працягваецца работа па высвятленні памеру агульнай шкоды ў выніку забруджвання нафтаправода «Дружба», але разлічвае, што гэтая праца будзе завершана ў найбліжэйшы час.

«У прэсе пішуць розныя лічбы, яны выклікаюць вельмі шмат пытанняў. Адкуль гэтыя лічбы бяруцца? Але, вядома, гэта не мільярды даляраў, і нават не сотні мільёнаў даляраў», — дадаў Новак.

Ён дадаў, што пастаўкі кандыцыйнай расійскай нафты па трубаправодзе «Дружба» павінны цалкам аднавіцца ў канцы мая — пачатку чэрвеня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру