Члены Віленскай гарадской рады вырашылі знесці непатрэбны Палац прафсаюзаў, на яго месцы на гары Таурас з'явіцца Канцэртная зала. На знос палаца ўрад выдзеліў 1,9 млн. Еўра. Плануецца, што будынак знясуць да канца 2019 года.

У гэтым будынку прайшоў Устаноўчы З'езд БНФ (1989 г.), а таксама праходзілі прэзентацыі альбомаў «Вясёлыя карцінкі» Ляпісаў, «Белая яблыня грому» Лявона Вольскага, а таксама канцэрты гуртоў «Без білета» і J:Морс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0