Ва Украіну з Ізраіля прыляцеў алігарх Ігар Каламойскі. Ён не быў ва Украіне з чэрвеня 2017 года, піша Украінская праўда

Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў журналіст «Схем» Міхаіл Ткач.

«А 02:30 з Тэль-Авіва ў аэрапорт Дняпра прыляцеў самалёт групы «Прыват» з бартавым нумарам UR-PRT. Пра пасажыраў пакуль інфармацыі няма», - напісаў ён

Пазней журналіст дадаў, што, паводле інфармацыі крыніц, гэтым самалётам прыляцеў алігарх Ігар Каламойскі.

Сам алігарх у каментары выданню theБабель пацвердзіў, што вярнуўся ва Украіну. На ўдакладняючае пытанне, чым зоймецца у першую чаргу, Каламойскі адказаў, што не ведае.

Хто такі Ігар Каламойскі, якога звязваюць з Уладзімірам Зяленскім? Топ-7 фактаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0