У амерыканскім горадзе Аламагорда, штат Нью-Мексіка, школьніцу арыштавалі за кіраванне ў нецвярозым выглядзе і спробу з'ехаць на машыне ад паліцэйскіх. Пра гэта паведамляе The Independent.

Дванаццацігадовая амерыканка разам з трыма сяброўкамі скралі машыну ў свайго дзядулі і адправілася катацца па горадзе. Калі паліцэйскія паспрабавалі затрымаць яе, яна вырашыла з'ехаць ад іх. Пагоня працягвалася да таго моманту, пакуль дзяўчынка не ўрэзалася ў знак абмежавання хуткасці.

Па словах паліцэйскіх, яны не чакалі ўбачыць дзяцей, якія выходзяць з машыны. У салоне аўтамабіля была знойдзеная гарэлка і некалькі іншых алкагольных напояў.

Усім чатыром дзяўчынкам прад'явілі абвінавачванне ва ўжыванні алкаголю ў непаўналетнім узросце, а угоншчыцы прызначылі дадатковыя штрафы за кіраванне ў нецвярозым выглядзе і спробу схавацца ад паліцыі. Таксама, супрацоўнікі, якія затрымалі падлеткаў, хочуць высветліць, дзе яны дасталі алкаголь.

Бацька амерыканкі, якая знаходзілася за рулём, заявіў, што ў іх доме ніхто не п'е і што ён будзе не супраць, калі паліцыянтам спатрэбіцца пакінуць яго дачку ў пастарунку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0