Беларуская чыгунка на час правядзення фестывалю «Славянскі базар» прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск-Віцебск.

Ён будзе курсіраваць штодня з Мінска з 8 па 19 ліпеня, а з Віцебска з 9 па 20 ліпеня.

Час адпраўлення цягніка са станцыі Мінск-Пасажырскі — 12:42, а прыбыццё ў Віцебск у 16:18.

Пасля канцэрта госці «Славянскага базару» на гэтым жа цягніку змогуць вярнуцца ў Мінск. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 01:30 і прыбываць у сталіцу раніцай у 5:52.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0