1 чэрвеня прастора ОК16 (Менск, вул. Кастрычніцкая, 16) адчыніць свае дзверы для «Кіламетра грамадскай актыўнасці». На фэсце ты пазнаёмішся з беларускімі грамадскімі арганізацыямі і актывістамі.

З 13:00 да 20:00 на адкрытай пляцоўцы і ў залях ОК 16 будуць праходзіць лекцыі, майстар-класы, дыскусіі ад розных арганізацыяў і экспертаў на тэмы экалогіі, гендара, смяротнага пакарання, правоў чалавека, мовы і культуры.

Падчас фэста будзе дзейнічаць фры-маркет і «Жывая Бібліятэка». Гасцям імпрэзы прапануецца паўдзельнічаць у захапляльным квэсце.

Напрыканцы ўдзельнікаў і гасцей фэста чакае музычны выступ беларускага гурта AKUTE.

Калі хочаш пазнаёміць наведвальнікаў фэста з дзейнасцю сваёй арганізацыі ці жадаеш прадставіць свой грамадска значны праект, пакідай заяўку тут да 20.05.

Адзін кіламетр — гэта тысяча метраў, а «Кіламетр грамадскай актыўнасці» — гэта тысяча ідэяў, каб палепшыць свет. Далучайся!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0