Аляксандр Лукашэнка прызначыў старшынёй Іванаўскага райвыканкама Анатоля Ткачука. Да гэтага моманту ён быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, але ад Івацэвічаў.

 

Ткачуку 57 гадоў, ён нарадзіўся ў вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Рабіў сельскагаспадарчую кар'еру ў родным раёне, пасля стаў кіраўніком Івацэвіцкага райвыканкама.

На гэты момант ужо тры дэпутаты Палаты прадстаўнікоў склалі свае паўнамоцтвы. Дзмітрый Заблоцкі стаў кіраўніком Жодзіна, Валянцін Мілашэўскі — кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста, а Іван Маркевіч — намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?