Курсы даляра і еўра зноў зніжаюцца.

На таргах 16 мая еўра патаннеў на 0,0042 да 2,3417 беларускага рубля. Гэта гадавы мінімум.

Даляр патаннеў на 0,0041 да 2,0889. Гадавы мінімум быў паказаны на таргах 23 красавіка — 2,0884.

Расійскі рубель вырас на 0,0081 да 3,2378 за 100 адзінак.

1 студзеня курсы валют былі наступныя: даляр — 2,1598, еўра — 2,4734, расійскі рубель — 3,1128.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0